Жанюся

Нiбы ў люстэрка ў аўто гляжуся,
Такi я файны, не надзiўлюся...
Набыў машыну, за руль як сяду...
Вось будуць бегаць дзяўчаты ззаду…

Мне мацi кажа, завiдны хлопец,
Гуляць без меры напэўна хопiць...
Цяпер багаты… жанюся мабыць…
Можа якая мяне прывабiць?!

Ой, гляньце, мама, тут ёсць бiбiка,
Сынок ваш ледзьве не стаў заiкай...
Яшчэ нацiсну, няхай спявае,
Дяўчат прыгожых хай зазывае.

Мне трэба жонка, каб мела хату,
Яшчэ найлепей з пасадай тату…
Тады я буду вялiкiм, важным…
Каму з вас справа, я колькi важу?

Вазьму служанку, хай ногi мыя,
Калi не зможа, намылю шыю,
А то ад бруду якi я буду?..
Пра ўсё на свеце тады забуду.

Ну, дзе вы, дзеўкi?.. Хоць падпiхнiце…
Заснуў я раптам ў сваiм карыце…
З гары спушчуся i падзялюся…
З вас на якой жа я ажанюся.


Рецензии
Валентина! Очень здорово. Исодержание и рифма-прелестно.Щыра дзякую.З ухмылкаю ,

Александр Васильевич Величко   27.01.2015 12:17     Заявить о нарушении
АЛЕКСАНДР ВАСИЛЬЕВИЧ!!! ОГРОМНОЕ ВАМ СПАСИБО ЗА ВНИМАНИЕ!!!

Валентина Климович   27.01.2015 18:35   Заявить о нарушении