Усё мяняецца у прыродзе

Усё мяняецца ў прыродзе,
Таму  непадуладна модзе
Тэма вечная, паверце,
Аб надвор’і  на планеце.
Без прагноза, як без хлеба.
Усім дакладна ведаць трэба:
Дзе чакаюцца ападкі,
З хваляваннямі ці гладкі
Фон геамагнітны будзе,
Ці цяпло адчуюць людзі,
Будзе ветрана ці ціха,
Каб не напаткала ліха -
Пра тарнада і цунамі.
Мы даведваемся з вамі
Ад сіноптыкаў прагноз.
У іх руках жыццё і лёс
Усіх людзей на ўсёй Зямлі.
Каб яшчэ яны маглі
Даць прагноз  на цэлы год,
Жылі б людзі без клапот.
Прада, часам той прагноз
Выклікае смех да слёз.
Абяцаюць дождж і вецер –
За акном сонейка свеціць.
Скажуць: “Сонечны дзянёк”-
Дождж не пусціць за парог.
А чыя ў тым віна?
Памыляюцца здаўна
Усе прагнозы ва ўсім свеце,
Бо хіба ўлічыш вецер,
Дождж і снег, спякоту, сцюжу,
Колькі  кропель упадзе ў лужу…
Больш сюрпрызаў год ад года
Дорыць “шчодрая” прырода.
Пакуль свет існуе, людзям
Неабходна ведаць будзе,
Хоць прыблізна, хоць намёк,
Якім выдасца дзянёк.
І сіноптыкаў задача –
Навучыцца лепш прадбачыць,
Каб сюрпрызы ад планеты
Не няслі пагрозу  свету.


Рецензии