Ня трывож рабiну
Не трывож рабіну ды ў чужым гародзе,
Не саромі дзеўку: за цябе не пойдзе.
Сіваграк ты, хлопча, абмыліўся недзе,
Бо быльнёг і ружа проста не суседзяць.
Лепш заўваж: як поўня ўзыйдзе і палае –
Да яе падворка сокал прылятае.
З моцнымі крыламі, з сэрцам, як паходня,
І на ўсё ён варты, да ўсяго ён годны.
Поўны мёду вусны, часначынкі-зубкі,
Аддае без жалю сокалу галубка.
А твае сяброўкі мужоў-дзетак маюць,
На цябе, нябогу, болі не зважаюць.
Як празеўраў час свой – не шукай каханьня.
Ды чужое шчасьце не пільнуй да раньня.
Бо як надакучыш дарагому госьцю –
Ураз табе палічыць рэберкі ды косьці.
Не трывож рабіну у чужым гародзе,
Заглядуха-Ганна за другога пойдзе.
1988.
Свидетельство о публикации №115011603336