Цыганскi конь
Ля старога хутара.
А стамлёны конь стаяў,
Ды з травою гутарыў:
-- Ой, ты мілая трава,
Смачная, зялёная! --
Каб не ты - даўно б сканаў,
Біў зямлі паклоны я.
-- Я два дні ў галоп скакаў,
Бо ўначы быў скрадзены.
Сярод неба, сярод скал
Лёсу быў аддадзены.
Мог памерці без вады,
Без травы мурожнае.
Ля кастра глытаў я дым
І хадзіў стрыножаны.
--Не бядуй так, мой сябрук!--
Я таксама кволая,
Бо расту без ног, без рук,
Сіратою голаю.
Нахіліўся конь бліжэй
Да травы мурожнае --
Кажа: -- Бог нас беражэ
ўсіх за веру божую.
Свидетельство о публикации №115011610049