Прылет

Прылёт


Ад году у год над сумным борам,
У высях бачныя ледзь-ледзь,
Чароткі мкнуць к сваім дазорам,
Вясну каб спевамі сагрэць.
За гарызонт,праз веліч мора,
Вядзе без компасу важак.
Іх вабяць родныя прасторы,
Са шляху збіцца ім-ніяк.
Праз вецер-што віруе у крылах,
Шарэнгу мкнецца разарваць.
Здаецца усе астатак сілы,
Ды нівы ж родныя відаць.
І вось трывожныя хвіліны,
Крыла у прылет апошні узмах.
А у нізе родныя мясціны ,
Ад іх знаемы вее пах.
Кругі адзін,другі,ды трэці,
Каб асалоды больш спазнаць.
Каб павітаць тутэйшы вецер,
Ды на зямельку цверда стаць.
Радзімы прагна піць вадзіцу,
За морам горкаю была.
Ад дум дарожных абудзіцца,
І стому зняць з крыла.


Рецензии