Люстэрка
жарт
Для горкіх слез, і долі церпкай,
Малодкай згублена люстэрка.
Аб рэчы той спазнаушы слаба,
Знайшла у лузе яго жаба.
Не з розуму, з дурноты болей,
Сястру пазнала у ім Аудолю.
-Як ты сястрычка пастарэла,
-Падрабла тварам ,ды і целам.
-Ты слоу маіх пачуць не схочаш,
-Бо выглядае лепш нябожчык.
-Скрывіла лапы твае працай,
-Здалек відаць што не сямнаццаць.
-Уся зрыжэла ды збруднела,
-Я б быць такою не хацела.
-Павіпірала старасць вочы,
-Науцек пайду ,спаткаушы ноччу.
-З маленства я цябе вучыла,
-Бы твар ды цела штодня мыла.
-У касметычным быць салоне,
-У прыклад мець таго ж Сталлоне.
-Цвярозасць, спорт, загартка-
-Мая візітная есць картка .
-Гады кранулі розум твой,
-Бо паутараеш усе за мной
-Яж прыгажосць, што ты брыдота,
-З табой мець справу неахвотна.
-Ды замаучы ты, аж абрыдла,
-Каля цябе стаяць мне брыдка.
На адыход укалола злоcна,
- На малпу моцна ты падобна!
Ды скок улева, скок управа,
На тым і скончылася справа
На прыгажосць сваю не дуй,
Няма люстэрка,глянь у ваду
Свидетельство о публикации №115011502416