Лилеи
Лілеі
Для слез і кахання,для светлых трывог,
Вы ліпеня добрыя феі.
Ад вас адарваць свой пагляд я не мог,
Так завадзь заслалі лілеі.
На роунядзі чыстай, празрыстай вады,
Вы шчырыя кветкі надзеі.
На хвалях пачуццяу тут станеш святым,
Люляе вас ліпень лілеі.
За лугам, што кветкамі летнімі лег,
Вы зывадзь аздобай адзелі.
І дзе б я ні быу ,вас у думках бярог,
Вянок з вас ля сэрца лілеі.
© Copyright:
Владимир Гайдук, 2015
Свидетельство о публикации №115011502400
Рецензии
Прывітанне, Уладзімір!!!Прыгожыя і вельмі напеўныя Вашы творы, у якіх столькі любові да роднай зямлі! З цяплом.Прыйду яшчэ.
Ирина Косенкова 03.08.2015 14:55
Заявить о нарушении
дзякуй вам ,Ірына!сення праспявау у тэлефонную трубку ваш верш аднаму наваградскаму кампазітару....сказау нядрэнна...у панядзелак бліжэйшы мы сустрэнемся і яна дапрацуе крыху як спецыяліст і напіша на нотным лісце....чакайце,будзеце мець свой вальс....усяго найлепшага!
Владимир Гайдук 04.08.2015 08:33
Заявить о нарушении
Прывітанне, Уладзімір! Шчыра дзякую Вам за ўсё, але калі напішацца музыка, вальс будзе агульным, гэта будзе чэсна.Згодныя са мной? З цяплом.
Ирина Косенкова 04.08.2015 19:36
Заявить о нарушении
нічога дрэннага не думайце,я не запамятаваў сваіх абяцанак....проста марыя іванауна увесь час занятая....вось паабяцала,што заутра спаткаемся...можа не абмане....творчых поспехаў!а вальс існуе і толькі яго запісаць застаецца...........
Владимир Гайдук 27.08.2015 18:40
Заявить о нарушении
Дрэннае і не думала думаць!!!"Вальс-2" існуе на"стіхі.ру" з падзякай Вам, паважаны Уладзімір, а калі і не лягуць словы на ноты, гэта- не галоўнае, галоўнае- ЛЮДСКАСЦЬ і гучанне роднай мовы, і ведаць , што твае вершы некаму патрэбныя.З цяплом.
Ирина Косенкова 27.08.2015 20:55
Заявить о нарушении