Надзеi Мiкулiч

Даведаўся, што сёння Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь НАДЗЕЯ МІКУЛІЧ адзначае свой дзень народзінаў, і адразу ўхапіўся за ручку і паперу. Віншаванне напісаў за некалькі хвілін. Няхай гэтыя хвіліны доўжацца для яе дзесяцігоддзямі любові і народнага прызнання. Асабіста для мяне Надзея заўсёды заставалася чалавекам, у якога не толькі добры песенны густ, але і выдатны голас... Яна з кагорты тых артыстаў, каго хочацца слухаць, бо яе душэўныя песні кранаюць сэрца, прыносяць радасць і задавальненне.

НАДЗЕІ МІКУЛІЧ
Для эстрады ўсёй падзея -
Дзень народінаў Надзеі.
Бо такіх людзей душэўных
Вы не знойдзеце, напэўна!

Хто яна, з якога роду,
Што так блізкая народу?
Кажуць, Надзя з той эстрады,
Што заўжды мы бачыць рады.

Сто гадоў табе, сто грамаў,
Каб душа на струнах грала!
Каб збываліся надзеі
Ў нашай слаўнае Надзеі!
14.01.2015


Рецензии