Клин
Кахаю,смяюся,плачу-
Запознены ў небе клін.
Кірунак узяў за удачай,
І мроіцца,што ў ім
Лячу я ў невядомасць,
У ёй бы сябе знайсці ,
Пакінуць зямную стому
Ды тое,што так карціць,
Ды тое,што так балела
І спэўніцца не магло.
Узяў трапяткую смеласць
Махнуць на усё крылом,
Спаткацца каб з новым ветрам,
Ды рэхам сябе адчуць,
У новых мясцінах светлых,
У свет небыліц лячу …
А клін ну зусім вось блізка,
Ды мары мае дарма:
Здаецца,вось слёзы пырснуць,-
Між птушак мяне няма.
Свидетельство о публикации №115011402527
Неожиданно для себя "поучилась читать и понимать" по-белорусски. В этом стихотворении, кажется, все поняла. "Ещё немного, ещё чуть-чуть..." и дела пойдут. Красивый язык и красиво пишите! Спасибо Вам, что обратили мое внимание на свое творчество!!!
Успехов Вам и вдохновения!
Галина Воронина 17.03.2018 18:05 Заявить о нарушении