Рэха афгана
Руплівыя пчолкі над ліпавым зборам,
Вітае іх раніцай сквер малады.
Каменная глыба страчае дакорам,
У ей рэха Афгана і смерці сляды.
Халоднасць граніту уквечваем дольна,
На шыльдачках ззяюць шэсць слауных імен.
На твары бурштынкаю слезы міжвольна,
Геройству рабят неуміручы паклон.
А сквер малады за падзеямі сочыць,
Над горадам ліпавы водар плыве.
Тут хлопцы шарэнгай нябачнаю крочаць,
Яны не пакінуць слядоу на траве.
У пачуццях каханым ужо не прызнацца,
Хоць у сквер кожны вечар прыходзяць яны,
Вам хлопцы навечна прыблізна па дваццаць
Аб гэтым жалобна гамоняць званы!
Свидетельство о публикации №115011402486
этих мальчишек. Спасибо Вам!
С уважением,
Светлана Луцак 13.02.2018 22:44 Заявить о нарушении