У школу
Сонца вераснёўскае,
Промнікам тугім,
Разбудзіла Дашаньку,-
Сёння дзень такі.
Падмігнула ветліва:
-Хопіць маме песціць,
-У новы свет за ведамі,
-Трэба ранец несці!
Уставаць не хочацца…
Вольніца-бывай!
Вочкі ж не расплюшчацца:
Школа,пачакай!
Шпілечкі ды банцікі,
Белы фартушок,-
Ты ў сне мне бачыўся,
У жыццё званок.
І за ім па лесвіцы,
Школьных перамен
Пабягуць равесніцы,-
Наўздагон іх смех!
Свидетельство о публикации №115011402454