Жанчынам
Не закахацца ў вас няпроста-
У шчырых сэрцаў цеплыню.
Вы ў бальзакаўскім узросце,
І вочы з чарамі агню.
Вас не кранае нават восень-
У сэрцах вечная вясна.
Надзеі кветкі вам прыносім:
’’Ты мной каханая адна!’’
Ваш стыль узважаны і просты
У фарбах-мера,у думках-такт.
Няхай у гэтым дзіўным ўзросце,
Бясконца славіць вас Бальзак!
Свидетельство о публикации №115011402299
Мария Здоровая 22.06.2015 18:27 Заявить о нарушении