Клёцки

 
Калі стомленасць скасіла,
Калі нават свет нямілы,
Вернуць сілы вам з запасам
Клёцкі з бульбачкі ды з мясам.
Дадалі да гэтай стравы
Кроп і іншыя прыправы.
Клёцкі выйшлі слаўныя –
Смачныя, духмяныя.
Па талерцы коцяцца,
У лыжку самі просяцца.
А калі паліць смятанкай,
Пойдзеш хутка за дабаўкай.
Запрашаем за стол сесці,
Нашы клёцкі смачна есці!


Рецензии