Паляцелi iскры-дзеясловы

Ласкаю, пяшчотай, дабрынёй –
Тым усім, што дзесьцi пахавана
Пад трывалай скураю-бранёй –
Я дзялюся з вамі ўсхвалявана.

Я панурым, нелюдзімым быў,
Бо раней па-руску вёў размовы.
Сэнс жыццёвы, як агонь, здабыў:
Паляцелі іскры-дзеясловы.

Не бяда, што троху пасівеў:
Зноў мяне вучыцца кліча парта.
Зараз я дзялюся тым, што меў,
Што хаваў так доўга, так упарта.

Дайце мне па поўнай уздыхнуць –
Вецер перамен сарвецца з лёгкіх,
З вуснаў словы родныя злятуць,
Нібы журавы з краін далёкіх.

Не грашовых я прашу пазык,
Іншы шлях да шчасця мной абраны:
Дайце мне пілюлю пад язык –
Слова, што загоіць сэрца раны.

13.01.2014


Рецензии
...Як пацеркі нанізваю іх зноў-
Яны мне звонам з роднае званіцы,
Напеўна ў вёсках,нават у сталіцы
Асновай Мова родная з асноў.

Звіняць сярэбрана ўсіх слоў званкі
Маёй многацярплівай Беларусі,
Ніхто іх адцурацца не прымусіць,
Іх мілагучны звон на ўсе вякі!!!

Дзякуй ВАМ за вершы!З задавальненнем ад прачытанага,

Ядвига Довнар   29.01.2017 16:30     Заявить о нарушении
I Вам, за водгук, Ядвiга!

Махнач Сергей Юрьевсын   03.06.2017 08:15   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.