Брыда
На абцасах зграбная хада.
Гэткi распаўсюджаны гатунак!
Не, чакайце. Бачце: во брыда!
Я брыду прыкрыю пазалотай,
Цемра прэ праз шчылiны- бяда!
Што рабiць мне з гэтаю брыдотай?
Мае ў сэрцы месцейка брыда!
Адчыню апоўначы акенца-
Паляванне- сэнс i змест брыды.
Ранiцою да мяне вярнецца,
Развядзе крывавыя сляды.
Сытаю жывёлiнай муркоча
З капцюром бязлiтасным брыда.
Хто з ёй пагуляць, дарэчы, хоча-
Падхадзiце, людцы, цi ж шкада!
Ў белай сукнi у завулак шэры
Басанож пакрочу па сняжку.
Ды брыдусю чорнаю пантэрай
Павяду на срэбным ланцужку.
Свидетельство о публикации №115011300410
Владимир Кабердин 04.11.2015 09:11 Заявить о нарушении