Дзед и бусел
Дзед пад сто адмерау,і яшчэ хацеу бы.
Толькі сум прыжыуся у хаце апусцелай.
Ужо дауно аціхлі ад вяселля гукі,
Справа у далікатным –не хапае унука.
Але чуе клекат раненька з прасоння,
Кліча сябра бусел на высокім клене.
Ад тае нагоды у вачах сцямнела,
Распачау дзед просьбу важную нясмела.
-Любы дружа бусел, слаулю твае сцежкі,
-Можа немауляткам,ты мяне пацешыш?
-Стала у маей хаце ,ціхатна ды пуста,
-Я знайду ,ты толькі пакладзі у капусту.
Просіць так увесну і цалютка лета,
Каб цыбаты бусел усе падслухау гэта.
Кожны ранак дзедка ходзіць у капусту,
Моцна шчыміць сэрца ,бо зусім там пуста.
Пасля просьбау шчырых і гарачых гэткіх,
Бусел прысылае у рэшце рэшт карэтай.
Немауля у дзеда ,нават яго вочы,
Няхай меней тужыць ,а калыша ноччу.
А у небе бусел ,над высокім кленам,
Дзед на ганак выйшау ,б'е яму паклоны.
Свидетельство о публикации №115011302821