Шчасце для дурня
Сказ пра тое, верце слову,
Як дурны знайшоу падкову.
Яе носіць бы ікону,
Бы талерку з супам поуну.
Усе бядак шукае месца,
Дзе б пакласці ,ці павесіць.
Ад суседкі чуу, ад Насты,
-Услед падкове ходзіць шчасце!
Стау на ганку ,ды цікуе,
-Не пралеціць, упільную!
Вокны, дзверы- усе насцеж,
Не мінула б хату шчасце.
Пільнавау аж цэлы дзень,
-Ну ніяк яно не ідзе!
Ноч. Уключыу святло,
-Да суседа б не пайшло!
-Мо пагрэць?- ужо думаць стау,
Ды за пазуху паклау.
Кіпяціу яе у гаршчку,
-Можа з,явіцца адкуль?
-Яно у хаце ужо можа?
Заглянуу сабе пад ложак.
Пашукау яго за печчу,
-Не ступіць бы, не скалечыць!
Пакрыжыуся тры разы,
Клау бы шкло за абразы.
Сеу .Прыцішыуся, чакае
-Не шалпоча ,не ікае!
За спіною скок ,і у дзверы.
Аж вушам ен не паверыу.
Азірнууся -ды дарма,
Мільганула і няма.
-Эх!не мазгамі думау-нечым!
-Яно ж грэлася на печы!
-Вось панасце ,не шанцуе,
Ды падкову у крапіву ён,
Толькі дурню так, няйначай,
Будзе шчасцем хвост кашачы
Свидетельство о публикации №115011302614