Выбары
Вароне белай пашанціла,
Пафабавала хвост і крылы.
Ляцела бедная,выпадкам,
Скрозь дым нядобры,гадкі.
І чарада,о то здзіуленне,
Змяніла позірк у імгненне.
Ужо дазваляе ей закон,
Быць прэзідэнтам- важаком.
А тут і выбары на носе
-Удзел прыміце- просяць.
Выснова выбарчая так
-Яна без роздумау- важак!
Так справы добра павяла,
Карысць для дзюбы і крыла.
Тут дождж і дзе ей дзецца,
Ен ставіць коляры на месца.
Бяда у чародцы ,інцыдэнт,
Ва убранні белым прэзідэнт.
Адны закаркалі у думе:
-Пераабраць яе, не думаць!
Другія- рана ставіць кропкі,
-Апартеід гэта таропкасць!
-З якой прыкметай абіралі?
-Не месца ей між намі!
-Дыскрымінацыяй то будзе,
-Звяры што скажуць, людзі?
-Ці чарната прыбавіць розум?
Запала дума у роздум
І хутка вынесла вердыкт:
-Мы паспяшаліся тады
-Абралі раз - таму і быць!
-З адной умовай- па-чар-ніць!!!
Свидетельство о публикации №115011302482