Лёд i полымя
Каб не зведаць табе няшчасьця
ад майго «далібог», з майго ж.
Ты напэўна мяне не бачыш.
Як змяню праз люстэрка сэнс,
давядзецца шукаць дарогу.
Скрыжаванняў хапае ўдзень.
Не хапала шчэ ў ноч высноваў.
Пойдзеш прама, дык знойдзеш смерць.
А налева, дык сябра згубіш.
Застанецца вяртацца ў хлеў, -
будзе вечным дзе верш мой люты.
Будзе справа – заходзь кахаць.
Праз каханне маёнтак лісьцем
пажаўцее і ў чырвань
з нас, -
Палымянным,
снягір рабіне.
Колькі кветак вясной расьце!
Дастаткова і ў той рабіны.
Шмат такіх, што пяюць зіме,
як адзінаму выйсьцю...
Шчыра.
---
На выяве кветкі рабіны.
Свидетельство о публикации №115011302447