Вяселле
Гулялі так,што гай гудзеў,
Кружыліся ў танцы пары,
Няскладны хор ва ўсю грымеў.
Сталы ламіліся ад ежы,
Гарэлкі-цэлая рака...
Усё ішло,як і належыць:
І шум,і гам, і талака.
Ды маладыя ўжо змарнелі,
Пашлі "мядок"свой каштаваць,
Гаспадары яшчэ ж хацелі
Сваіх гасцей дачаставаць.
Але гуляць няма ўжо сілы,
Кілішак кожны,як удар!
-Дык што,для вас я сват нямілы?!-
Крычыць цвярозы гаспадар.
І каб не піць у адзіночку,
Аўчарку садзіць ля дзвярэй
І кажа:"Будзем цэлу ночку
Гуляць.Свацця,гарэлку лей!"
Гаспадара словы святыя.
-Ну хто б пярэчыць яму мог?-
Пад музыку сабака вые,
Ды не пушчае за парог.
Заціхла бурнае вяселле,
Хто на стале,хто пад сталом...
І каравуліць да пахмелля
Адзін сабака ўвесь дом...
Вяселле-справа неблагая,
Але навошта так гуляць,
Каб галава была дурная,
Каб розум свой маглі губляць?!
Свидетельство о публикации №115011207317