Вераб i, шэрыя браточкi
Вераб'і-пузаны ,
Бы шэрыя чугуны,
Вось я вас у печ!
Каб скінулі з плеч
Зладзейскую справу
І не рабілі патраву.
Бач, наляцелі,
Пакляваць усё хацелі!
Гаспадыні не чакалі,
Дык пужала ўпільнавала!
Верабяі-зладзяі
Парэчкі склявалі,
На пужала паглядзелі,
Шчэ і наплявалі.
Верабейкі-зладзейкі
Вішню ўжо клявалі
І неспадзеўкі
Гаспадыню страчалі.
-Вераб'югі-зладзюгі,
Дам вам папругі!
Сорам,сорам
Сварыцца са мной хорам.
Бачыла вашу бойку
І мне стала ясна:
Даць бы вам маслабойку,
Дык стаўклі б масла.
Але ж масла вам - не гасцінец.
Можна так рашыць:
Памазаць ім блінец
Ды вам іпакрышыць.
Яшчэ, верабюі-зладзюі,
Вам смачныя дулі.
-Тваё пужала,глядзі,
Другія круціць дулі,
-Ах,верабей-зладзей,
Верабей Яшка,
На табе, зладзей ,
Шэрая рубашка.
- На галаве тваёй
Шапка гарыць!
О - ё - ёй,
Але ж і дыміць!
-Гэта ж туман
Шэры клубіцца.
Тваім вачам
Абы прычапіцца!
Але ж у агародзе ці садзе
Вераб'іная сям'я.
Калі ўжо сядзе,
Дык выклюе спаўна.
Бач, верабей Сёмка
Скляваў лоўка
Сланечнік з паўкруга -
Астатак другу.
-Мы ж любім сланечнік,
А ты марлю завязала.
Быццам да шлюбу
Яго прыбірала .
Завязала сланечнік,
Быццам падвянечны
Убор апранула,
А нас,гасцей,
Ты адапхнула.
Не возьмеш і на губу!
Ты яго да шлюбу
Быццам прыбірала.
Хіба розум табе зарвала?
-Зарвала?А на дзюбе
Табе горб не будзе?
-А то ж,-кажа гаспадыня,-
Не нажыць бы ліха!
Вераб'юкі-зладзюкі,
Навошта сварыцца?
Ці мала вам навукі,
Калі каршун кружыцца?
Дык не сварыцеся,-
Просіць гаспадыня,-
Лепей дагаварыцеся.
Вось вам дыня.
Яшка,табе на
Яшчэ кавуна,
Або гарбузік,
Такі тоўсты пузік.
-Ай,вялікі семкі надта!
Склюе іх дзеўка
Па імені Ната,
А з кавуна
Клюй іх сама,
Хоць з ночы да відна,
Хоць ад відна да відна.
-Ну,мне не зразумець
Нявыхаванасць вашу!
Навошта заварылі
Са шпакамі вы кашу?
Вераб'і-зладзюі,
Хіба шпакоўня
Вам,гультаі,
Гэта гасцёўня?
Гняздо драўлянае
Шпакам прыгатаванае,
На дрэве яно
Высока відно.
І,як вядома,
Калі шпак дома,
То свішча на галінцы,
Шукае сабе гасцінцы.
Клюе пладажорку,
Садоў абжорку,
А ты ляці
Пад застрэшша,
Там,глядзі,
Будзе зацішша.
Будуй сабе
Гняздо ўвішна.
Слухай,
Як шпак свішча.
І не біся са шпаком,
Бо не твой гэта дом.
Ві сваё гняздзечка,
Кладзі туды яечка.
Вераб'юшкі-зладзюшкі,
Клюйце мяккі грушы.
-Дзяўчына-дзевушка,
Нам ты не схлусіш!
-Верабейкі-зладзейкі,
Дык клюйце слівы!
-Ведаеш што,дзеўка,
Ад слівы кіслы сліны.
-Вераб'і-зладзюі,
Дык клюйце агрэст.
-Гаспадар-бацю,хі!
У нас свой фэст.
Вераб'ішкі-зладзішкі,
Дык клюйце барбарыс.
-Наш род не пышны:
Да яго не прывык.
Вераб'яны-зладзюганы,
Клюйце снежнаягаднік.
-Эге!Нас не абманеш!
Ён не харчавік!
Снежнаягаднік - дэкор,
А табе папрок:
Мы глядзім ва ўпор
На твой разумок!
-Ах,дык гэтак вы!
Абселі тут платы!
Буду вас сарамаціць:
Ну як мне вас любіць?
Вераб'юшкі-зладзюшкі,
Надзяру вам вушкі.
Хіба ж можна красці?
Вось дык напасці!
-Ай,не слухай ты,цётка,
Гэту пра нас плётку,
Быццам ножкі нам звязалі,
Каб мы болей не кралі.
Дык крыльцы і дзюбка,хі!
Хуткія,незапаволеныя.
Пачастунак нам нясі -
І мы задаволеныя.
-Пачастунак-ласунак
Для вас - гэта мошкі.
-Гм!Мошкі!Мошкі -
Гэта корму трошкі,
А мы клюём
І бульбачку параную,
І не плюём
На страву вараную.
Вось падкраліся да корму,
Дзе пасыпана курам:
-Гаспадыня-душка,
Дай крыху і нам.
-Мае вы шарачкі,
Вы такія малыя,
Што курачкі
Дпя вас не ліхія.
Не заўважаць вас
Яны проста,
Хоць піце квас,
Хоць клюйце проса.
Пі,верабей,
Яшчэ і вадзіцу,
Што начэрпала я
З калодзежа-крыніцы.
-Нас зімой ты падкармі,
Пасып зернейка.
Мы ж карэнныя,карані
Вёскі-дзярэўнейкі.
Ад марозу надзьмутыя,
У боцікі не абутыя.
Віль-віль хвосцікам
Небагатыя госцейкі.
Зімой хоць бы мякіну
Хто нам падкінуў,
Або кастрыцу,
Ільна сястрыцу.
-Добра,васпане!
Клюйце зярно!
-Вось цяпер не абмане
Нас ніхто!
Зімой трывогу я б'ю,
У Інтэрнэт я скіну,
Як жывецца мвераб'ю,
Гарадскому сыну.
На аўтобусных прыпынках,
Дзе многа людзей,
Хто кіне хлеба скарынку,
Хто ўздых з грудзей.
А хто толькі глядзіць,
Каб было ва ўласны рот.
Да такіх птах не ляціць,
Не ідзе чалавечы род.
Аднойчы я на прыпынку
Крышыла булку белую.
Чую,баба без супынку
Языком меле:
Гы-гы-гы!Ты нейкая...
Усім яна кіне1
Узмахнула я вейкамі:
Няхай дурная згіне!
І галубы зляталіся,
І вы,верабейкі,
І вароны зляталіся -
Уся птушыная сямейка!
Нават сабачка прыбег,
Нейкі няўдалы,малы,
Кінула і яму.
Баба ў смех:
Гы-гы-гы,ды гы-гы-гы!
Думка вядзе маналог:
Ад дурніцы адцураліся,
А каля маіх ног
Усе птушкі сабраліся.
Бач,пуза,шчокі нажэрла,
А сумленне вон паперла.
Ты так рагочаш,
Быццам па мордзе хочаш.
Нявыхаваная дрэнь,
Ты нават не асоба,
А з вачыма пень!
Ад цябе трэба асобна!
Я прыехала дамоў
Без хлеба белага.
Пакарміла б вас ізноў,
У магазін бы збегала,
Ды дзень зімовы кароткі,
Спяць на печы ўжо коткі.
Змайструю вам кармушку.
-Пасып зернейка,дачушка.
Яшчэ скажу знарок:
-Не забудзь і ты,сынок,
Пра птушку малую
У бель-зіму ліхую.
Часта я дзіўлюся:
Як ножка малая
(Глядзець аж баюся!)
Босай на снег ступае?!
У чалавека памер нагі
Можа быць і сорак другі,
Цёплы абутак
І шкарпэтак-акрутак,
А ўсё холадна яму,
Ды не малому вераб'ю.
Не марозіць ён лапкі
І ў мароз гадкі.
Выхаванцы-дзеткі
Булку чэрствую цёрлі
У далоньках крэпка,
Каб дзюбку не абдзёрлі
Кавалак сала невялічкі
На галінку праткнулі,
Каб былі сінічкам
Пачастунак-гулі.
Збудаваў настаўнік працы
Кармушкі ў два паверхі,
Бы чароўныя палацы,
Мне ўжо паверце.
Колерам блакітным,
Бы ў паветры каб скакалі,
Каб весела і сытна
Пачастунак той клявалі.
Колерам сінім,
Каб ахвотна насілі
Рабіну,семкі і зерне,
Каб птушкі клявалі-елі.
Маляваў пад бэз
Узоры тыя,
Бо без птушак,без
Іх мы нежывыя.
На кармушках электродам
Выпальваў птушак выявы.
Так малюнкам валодаў,
Бы гэта рэкламы!
Дзе выява вераб'ёў -
Ім сюды дамоў!
Дзе выява сініц -
То для гэтых сястрыц!
Ды гэта ж умоўна! -
Тлумачыць моўца,-
Клююць разам,памяркоўна,
Не для іх слоўца!
Яшчэ маляваў снегіроў.
Усю флору і фаўну,
Мабыць,быў гатоў
Перакласці на форбу.
Вось то праца!
Вось то клопат!
Гэта табе не кідацца
У дурны рогат!
- Вось цяпер - у згоду!
Мы добра ведаем,
Што у харошага народу
І зімой паабедаем
Сытна і смачна,
І жыццё не бядача.
Чык-чырык!Чык-чырык!
Да людзей я прывык!
-Ну,добра,ах!
Цэлае тут дзейства!
Я люблю вас
За смешнае зладзейства!
Свидетельство о публикации №115011100303