Студэнты на бульбе

З сівога попелу кастра,
Што дагарэў уночы,
Я бульбы печанай дастаў
Чарней, чым мае вочы.

Нібы жанглёр, кручу яе,
Як круцяць мячык дзеці.
Хто бульбы печанай не еў -
Лічы, не жыў на свеце.

Мае студэнцкія сябры
За ўсім працэсам сочаць,
А бульба пахне на двары
Вуголлем зорнай ночы.

Макаю я вячэру ў соль,
Нясу яе да рота...
І тут прайшоў у хлопцаў сон -
Пайшла кіпець работа.

Знайшліся хуценька гуркі,
Цыбуля, кроп і сала...
Павесялелі сябрукі
Пасля вячэры ўдалай.

11.01.2015


Рецензии