Адлачынак
Толькі лёд з ракі сышоў,
А ўжо сонца прыпякала,
Гарачыла людзям кроў.
Так і цягне на прыволле
З сябрукамі адпачыць,
Удыхнуць паветра Ўволю,
Проста лясы патачыць.
Так прыемна каля рэчкі
Па пясочку пахадзіць,
Ветрык цёплы,нібы з печкі,
Ён любому дагадзіць.
Разамлелыя ад сонца
Разышліся хто куды.
Мужык кажа сваёй жонцы:
-Давай сходзім да вады.-
Галаву ў рацэ ён мочыць,
Ну а далей не ідзе,
Бо трымацца няма мочы
У ледзяной такой вадзе.
Потым стаў сяброў гукаці:
-Падыходзьце ўсе сюды,
І вам трэба паспытаці
Такой цёпленькай вады!
-Ды няўжо ты пакупаўся?-
-Жонка можа пацвярдзіць.-
-А чаму сухі застаўся?-
-У вадзе голым трэба быць.-
-Ну-ка,Лена,адвярніся,
А мы зараз як нырнём...-
Зубы ажно ў іх зашліся-
З вады скачуць мітулём!
Мужык з жонкаю рагочуць:
-Трэба розум свой вам мець,
У калодзеш скажуць скочыць-
Трэба будзе вам ляцець?!-
Свидетельство о публикации №115011009304