Памяцi мацi маёй сябрынi
Што пяклі пірагі!
Ласунак для ўнукаў!
Яшчэ,бабка,пячы!
Каля печы - майстрыха!
У агародзе - таксама!
Ды прыйшло ліха,
А яно не адстане.
Цяпер памяць - у рабоце:
Тут хадзіла,рабіла.
Само месца ў самоце,
Што раней было міла!
Сустрэла маці песняй
Аб горадзе залатым,
Горадзе нябесным
Хрысціянам усім.
Моцная верай,
Пра царкву клапацілася,
Паляцела ў вырай,
Ды не забылася
Даслаць вернікам
Апошняе прывітанне -
Цукерак,пернікаў
І малітву-расставанне.
Раскаты грымотаў
Навек у сэрцы чуюцца -
Гэта жывых сум-клопат
Аб тых вуліцах,
Апошніх шляхах,
Па якіх ішлі
Нашы продкі ў вяках,
Нашы продкі ў вякі!
Свидетельство о публикации №115011007981