Галубы вы, мае галубочкi, чаму няма вас у радочку?
Белая да гнязда.
Прамільгнула хутка
Жыцця яе вясна.
Не прыляціць галубок
Да свайго гнязда,
Бо жыцця ўрок
Ён вывучыў спаўна.
Абсыпалася пёрка
З падбітага крыла.
Шчопаць-пяцёрка
Нп грудзі лягла.
Не ляцяць галубы,
Белыя,стракатыя.
Не ляціць той любы
Да сваёй хаты.
Не прыляціць і пярэсты
Голуб той.
Яго ўжо месца
У краіне другой.
Пад іх буркаванне
Ў бяседцы-альтанцы
Гаварыла б да світання
Свой аповед мамцы.
-Як белыя галубы,
Дык да мяне не ляцяць, -
Як чорныя крумкачы,
Дык адкуль і ўзяць.
Сеў такі на бярэзіну
Аж пад чацвёрты паверх,
Скінуў тую слязіну,
Што мне навек.
Мае вы галубочкі,
Урадзіла дробнай бульба,
Бо не радзіла сыночка,
А старэчая кульба
Не апрацуе зямльку
Так,як трэба.
Хоць ты лезь у пельку,
А гэта грэх для неба.
У бясседцы-альтанцы
Гаварыла б з ёю,
Гаварыла б мамцы
Песняй аднавою.
-Бачу галубоў палёт
У высокім блакіце,
А на сэрцы лёд,
Якога не пазбыцца.
Той вялікай тугі
Аб усіх людзях,
Бо праблем ланцугі
Усім ціснуць грудзі,
Хоць ёсць у нас і кветкі,
І праца хлебная,
І белыя сурвэткі,
Што да стала патрэбныя.
Вучуся без цябе жыць,
Ды без цябе так цяжка!
Яна скажа:
Годзе тужыць!
Скінь тугі сярмяжку!
Вунь жыве чалавек.
Не выпрошвае,не просіць.
Спяшайся і ты за свой век
Не стаць пустым калоссем.
Скрыпнулі раптам палавіцы
Пад нашымі нагамі -
Гэта прамень дзянніцы
Ступае за намі.
Кожны з нас - у сваю дарогу.
Я - цяжкай хадою,
Бяру сабе ў падмогу
Ліхтар і вачэй двое.
Яна - з маім сэрцам
Ляціць на свае паляны.
Як жа мне без сэрца
Жыць ды без мамы?
Бач,прайшла і зіма,
Покуль з ёю гаварыла.
Вясновая ўжо пара
Зямлю травою пакрыла.
І зацвіце адоніс:
Успыхне ярка,міла.
Хіба ж ты дагоніш
Тое,што згубіла,
Ці загубіла?
Зацвітуць і клемацісы,
Зацвітуць пышным цветам.
Спытаю ў мацеры,
Ці быць мне паэтам.
-Скажа:
Цвіце і горац,
Які стрыгуць.
Маё ж ты гора,
Паэтам не будзь.
Сеюць лён чырвоны
Ды на газонах,
І ты сядзі дома
Кветкай у вазонах.
Згода!Я касмея
У сваёй хаце.
Аслухацца не пасмею
Ды парады маці.
Ловіць вясною вуха
Музыку жыцця,
Ды што такое скруха -
Пазнала да канца.
Многіх,многіх драма -
Гэта,людзі,тое,
Што няма мамы --
І не будзе супакою.
Многіх,многіх трагедыя,
Што бацькі няма.
Хто такое зведаў,
Таму нішто хвала.
Ужо не абрываю пялёсткі
У рамонках-кветках.
Жыву ціха ў вёсцы.
Смуткую аб дзетках,
Якіх рэдка бачу.
І не рашыцьужо мне
Жыцця задачу
Аб юнай вясне.
Але вітаю маладых
І зычу ім дабра.
На скронях маіх
Паўнютка дабра-серабра.
Манеты тыя звіняць
Аж да скону.
І псалмы праспяваць
Душы ў абарону.
Вось рэдкія сняжынкі
У паветры кружаць.
Мая душа-дзяўчынка
Смуткуе аб ружах.
Ні на клумбе ў мяне,
Ні ў душы ніколі!
Хутка мяне памяне
Калючка перакаці-поле.
І страсяне голуб крылом,
Бо грахоў цяжкі груз.
Атулі ж яшчэ крысом
Жыцця цяжкі кажух.
Сагрэй апошні раз!
Ты ж сялянскага роду,
Жывеш сціпла,не напаказ,
А Богу ва угоду.
Эх!Галубіная песня
Ажыве вясною.
Мая ж дзесьці
Блукае за гарою.
Гулі-гулі,гуль-гуль...
Чакаю вас,чакаю,
Ды не прыляцелі дасюль!
Можа,не так гукаю?
І чым буду старэй,
Там мне будзе горай,
Бо не адвесці вачэй
Ад свайго гора.
Гулі-гулі,гуль-гуль-гуль...
Крычы,крычы,мая боль,
Твае галубы паснулі!
Як жа ім прачнуцца?
Як жа іх пабудзіць?
Замест насоўкі анучка
У руцэ дрыжыць.
У цяжкую хвіліну
Не да этыкету.
Вось пад песню галубіну
Адпачну гэтым летам,
А суровай зімою
Будзе душу халадзіць
Немагчымасць парою
Да галубоў схадзіць.
Свидетельство о публикации №115011007353