Сябры

Сябры сяброў — заўсёдныя сябры
і для мяне. І Бог у нас — адзіны.
На Беларусі з даўняе пары
на тое назва маецца: сябрына.

Не ў грамаду — для справы, не ў кагал —
у круг сяброў прыязных і сябровак
нас нехта звыш і звёў, і аб'яднаў —
і парадніў сугуччам думак-словаў.

І, распісаўшы партыі для ўсіх,
настроіў струны (фібры?) камертонам —
калі і выдых кожнага, і ўдых
гучаць для ўсіх сваім, асобым, тонам.

Цяпер мы разам — сэрцавы аркестр,
альбо ансамбль душэўных інстументаў.
І, хоць у зале шмат свабодных мест,
парой не-не й грымнуць апладысменты.

Але яны — не цымус для таго,
хто адыграў канцэрт не дзеля ружаў,
а дзеля сябра — блізкага, свайго —
каб той шапнуў: "Як добра! Дзякуй, дружа!"

—————————————

Цымус, цымес (ідыш)— старажытная яўрэйская страва, якая падавалася на святочныя сталы як дэсэрт і лічылася дэлікатэсам і ласункам. Сёння ўжываецца ў якасці выраза "тое, што трэба", "самае лепшае", "адзнака вышэйшай якасці".


Рецензии
Як цёпла і як добра...І праўда, што дзеля сябра)...
Дзякую!

Людмила Воронова Супрун   27.01.2016 18:55     Заявить о нарушении
Дзякую, Людміла!
Іду да Вас у госці.))

Лаззаро   29.01.2016 08:30   Заявить о нарушении
На это произведение написано 8 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.