Чуецца чаек крык адзиноких
Бераг укрыты чырвонай калінай
Ціха плыве і плюскоча вадзіца
Коціць к заліву Дэйма-царыца
Шэпцуцца вольхі ціха з вадою
Пазарастала ўсё тут травою
Дэйма цалуе бераг лазіны
Поіць вадою горкі нізіны
Лісцікі вольхі песні спяваюць
Дрэвы з кустамі вершы складаюць
Плешчацца рыба ў вірах глыбокіх
Чуецца чаек крык адзінокіх
Бераг укрыты ўвесь рыбакамі
Зорка ўсе сочаць за паплаўкамі
Сіні дымочак рвецца ў неба
Пахне ўхою, што яшчэ трэба
Сонейка, рэчка, вольха, каліна
Ціха, спакойна, чым не маліна
Рэчка з рыбалкай усіх аб'яднала
Румка з ухою дружбы начала
Людзі смяюцца, весела, дзіўна
Шклянка па кругу ідзе непрарыўна
Сення субота, заўтра нядзеля
Людзі гуляюць сіл не жалея
Лісцікі вольхі ім падпяваюць
Дрэвы з кустамі вершы складаюць
Плешчацца рыба ў вірах глыбокіх
Чуецца чаек крык адзінокіх
Свидетельство о публикации №115011011679