Палет свинни
Жарт
Свіння за вескаю бруд рыла.
Нарыла скарб- купіла крылы.
І над зямлею колькі сілы,
Бы непрытомная кружыла.
-Я птушка!- і на балота,
Пазірае без ахвоты.
Цяпер жыве на дрэве,
Звіла гняздо і дрэмле.
Тут ёй тэлефануе статак,
-Дзе знікла ты, што стала,
-Зямля за вескаю не рыта,
-Чакае стойла і карыта.
-Нам без цябе сумнотна,
-Мы статкам крочым на балота.
Свиння у адказ- то ж гумар,
-Паблыталі вы нумар.
-Не чула слова я- балота
-У мяне ад вас турботы.
-І не свіння, бярыце шырай-
-Я птушка! Палячу у вырай.
-Я вас за гэткую абразу,
-За краты - усіх разам.
И так ужо завіравала,
Зламала крылы і …упала.
Пішчала з болю доуга, гадка,
Пад свіст і смехі статка.
Той хто пазнау сябе, мяне няхай не судзіць,
Бо да сканання лыч свіны у брудзе будзе
Свидетельство о публикации №115010908661
Валентина Климович 04.01.2017 19:22 Заявить о нарушении