Зямля мая матуля

О, Божа, дай мне моцы не забыцца
Зямлі тае, якую ты прыкмеціў,
Дзе песцяць слых струменьчыкі крыніцы,
Дзе людзі найдабрэйшыя на свеце.

Ля тых крыніц успомню я каханне
І шчырыя сяброўскія сустрэчы:
Усмешку і той вечар развітання,
Калі паклаў руку табе на плечы.

Прыпеў.
Зямля мая, матуля,
Лугоў тваіх усмешка
Сагрэе і прытуліць,
Сустрэне на ўзмежку.
Любоў'ю акрылёны
Я да цябе спяшаю,
Дзе каля хаты клёны,
Здалёк мяне страчаюць.

Даўно старых мелодый сціхлі гукі,
А танец той у сэрцы не сціхае.
Я адчуваю побач твае рукі,
Я позірк твой сягоння адчуваю.

Нас кружыць лёс, нібы стары кружэлак,
Дзе музыка з вышыняў зорных льецца.
Зноў восень ва ўспамінах заімжэла
І паланез ахутаў маё сэрца.

Прыпеў.
Зямля мая, матуля,
Лугоў тваіх усмешка
Сагрэе і прытуліць,
Сустрэне на ўзмежку.
Любоў'ю акрылёны
Я да цябе спяшаю,
Дзе каля хаты клёны,
Здалёк мяне страчаюць.


Рецензии