Маленьк чалавечак
На нагах абутак,
Маленькі чалавечак
збіраецца ісці,
У вёсачку, да дзеда,
Пакінуў недзе смутак,
Бяжыць, што мае сілы,
па доўгаму пуці.
Балоты, узгоркі, рэкі
І сонца промень яркі
Маленькі чалавечак
сустрэне на на шляху.
Убачыў дзеда хату:
"Я тут! Я вельмі блізка!
Чакай, дзядок, чакай ты!
Ты бачыш: я бягу!"
Маленькі чалавечак
Стаіць насупраць брамцы.
Пасля рабіў ён крокі:
адзін, а потым два.
Стучыць, стучыць маленькі,
І не выходзяць с хатцы.
Ён управа, потым улева.
"Нікога тут няма."
Прысеўшы каля брамцы,
Маленькі чалавечак
Схіліў галоўку кнізу,
баяўся штосьці ён.
Пачуў, што выйшаў з хатцы,
Але нетарапліва
Дзядок яго любімы...
павольна ходзіць ён.
Маленькі чалавечак
Падняўся, зняў заплечнік,
Чакаў, калі адкрые
дзядок брамы яму.
"Здароў, мой любы ўнучак!"
"Здароў, мой любы дзеда!"
Маленькі чалавечак
жыве ў вёсцы, тут.
Свидетельство о публикации №115010903458