Як цудоуна жывуць людзи
Цішына ў лясу стаіць
У верхавінах дрэў магутных
Хтосці з небам гаманіць
Стаў гляжу ў задуменні
Цераз лісце ў небяса
Там у сонечных праменнях
Пташак Божых галаса
Раптам моцна пацямнела
Куча хмар, як чорны дым
Сонца быццам ноччу месяц
Стала бледным і малым
Верхавіны загудзелі
І на міг прснуся страх
Але хмары праляцелі
Стала светла ў небясах
Я на момант прыпыніўся
Абвёў поглядам прастор
Родны лес, як ты змяніўся
З тых далёкіх дзецкіх пор
Тут я рос і гадаваўся
Грыбы ягады збіраў
У цяні дрэваў укрываўся
Чыстым воздухам дышаў
Углубіўшыся ў думкі
Ішоў па лесу, як у сне
Як цудоўна жывуць людзі
У гэтай вечнай тішыне
Што з табою яшчэ будзе
Так праз сто пятьсот гадоў
Я яшчэ раз паявіўся б
Сярод шумаў галасоў
Свидетельство о публикации №115010903115