Родны дом
Там знаходзіш ты спакой.
Без Радзімы сэрца смягне,
І ты быццам бы ізгой.
Паматляешся па свеце-
Усё чужое,не сваё,
Сняцца родныя суквецці,
Як якое насланнё.
Хата родная смяецца,
Вокны-вочы заслязіў...
Я абняў яе б,здаецца:
Свой куток,як ты мне міл!
Кот мурлыча каля печы,
Нос казыча хатні пах...
Кожны рад такой сустрэчы,
Нібы той залётны птах.
Бо з далёкае краіны
Мчу ў родныя края
Чуць лістоты шапаценне,
Слухаць песні салаўя.
Дзе б ні быў-дадому цягне,
Без Радзімы я ніхто,
Бачыць дом свой сэрца прагне-
Без яго жыццё не то!
Свидетельство о публикации №115010807960