Вясковая ранiца

Ноч паволі набліжаецца да світанку.
З кожнай хвілінай усё ясней і выразней
вымалёўваюцца няроўныя контуры раніцы.
Праз чорныя рэбры штыкету можна заўважыць
прыцярушаную сенам дарогу і прысаду бяроз.
Снег яшчэ больш пацямнеў і агруз.
За ноч на ім прыбавілася слядоў.
Іх малюе нашае мітуслівае жыццё,
малююць зіма, вясна, лета і восень.
Аднак сёння мне падалося, што ўсе яны
выйшлі сустракаць вясковую раніцу.

1991   


Рецензии