Вользе

Ты не прыйшла,
не адчыніла дзверы,
і не сказала дзякуй за любоў.
А я чакаў,
а я ў каханне верыў
і верыў у пяшчоту тваіх слоў.

Усё прайшло,
а думкі сэрца раняць -
Ад іх я цверазвеў і зноў п'янеў:
Твой позірк зноў вярэдзіць маю памяць
Паглядам дзён з партрэта на сцяне.

1990


Рецензии