***

Гляньце, вось дзіва:
ліхтар прыцягнуў увагу
начных матылькоў!
Яны мітусяцца ля яго
Задаволеныя тым,
што вырваліся
з-пад чорных крылаў ночы.
Хтосьці спыніўся побач,
Нахінуўся да зямлі,
Нешта падняў,
і выпрастаўшыся, замахнуўся.
Чорныя вочы ночы
Раптоўна паглынулі святло.
- Хопіць, павесяліліся!

1990


Рецензии