Вiленскiм падзеям

Футравы белы ранак
Хоча сказаць аб нечым:
Глеба праз снег, бы рана
ў бінце халодным, вечным.

Людзі рвуць бінт нагамі,
Топчуць яго з зямлёю:
Рана гніе кругамі,
Мочыць абвяз крывёю.

Ранак зайшоўся смехам
І акрывавіў долю.
Здраднай рукою зверху
Хтосьці закрэсліў волю.


Рецензии