Надзённасць

Цесных вуліц калідоры
Нас вядуць у безвыходнасць.
Ног людскіх гудуць маторы -
Збіць пярэдняга гатовы
Наша брацтва, наша роўнасць.

Светлафор міргае вокам:
- На чырвоны свет спыніся!
А натоўп гудзе навокал -
Давярае спрыту, зроку,
Дзе віхуры дзён спляліся.

1990


Рецензии