Час пакуль што ёсць!
Што жыццё цячэ, як вада ў рацэ.
Людзям не спыніць воды ўласных рэк,
Нават хай вада – кроплі на руцэ.
Не дарма пражыў я сваё жыццё,
У мяне сям'я – жонка, дзве дачкі.
Сэрца не баліць – шчасця пачуццё
Лечыць раны дзён, нібы плынь ракі.
Уцячэ вада, выпарыцца час,
Хто чаго паспеў – кожнаму свой лёс.
Будзе новы дзень, ды не будзе нас.
Трэба зараз жыць. Час пакуль што ёсць!
08.01.2015
Свидетельство о публикации №115010805074