Дзе вы, сябры?
Мова мая – ціхая, як вада.
Я не шукаў грошай, пашаны, славы,
Вершамі жыў – міма ішла бяда.
Вочы мае бачылі шмат благога,
Рукі мае праца не берагла.
Я будаваў мост ад Зямлі да Бога –
Мара мая крохкай, на жаль, была.
Я не здабыў вечнага і святога.
Што вам імя, прозвішча што маё?
Вершы мае – да забыцця дарога,
Вочы мае выдзяўбе груганнё.
Дзе вы, сябры? Хто за мяне паплача?
Свечку ў царкве хто мне запаліць з вас?
Справы мае – тая яшчэ задача,
Думкі мае – цяжкія, нібы час.
08.01.2015
Свидетельство о публикации №115010800281
Людмила Шаблыко 22.05.2015 12:06 Заявить о нарушении
Людмила Шаблыко 22.05.2015 18:11 Заявить о нарушении