Карты
Раздам паціху на шчаслівы лёс.
Надзея з кожнай картаю знікала,
Як след на твары, ад ілжывых слёз.
Дарога выпала...Яе сустрэне кожны.
Дарогу, што вядзе ў Вечны сон.
Па ёй вязуць паволі, асцярожна,
Пад горкі плач і ціхі перазвон.
Змяню калоду - можа пашанцуе,
Раскіну карты ўзорамі зімы.
Не ўзняцца тым, каго зямля цалуе,
Каго з тугою ўспамінаем мы.
Але таму, што наварожаць карты
Не веру я. За супакой
Задуе свечку вецер ўпарты
І створыць крыж сваей рукой.
Патух агонь, ён быў не вечны.
Смыліць дымком абвіслы кнот...
За супакой не стаўце свечкі,
А за здароў'е - круглы год!
Свидетельство о публикации №115010812290