Сябры

Яшчэ толькі развіднела,
Дзень ледзь пачынаўся-
Цітарэнка з пляшкай "белай"
Да Шульгі прымчаўся.
   -Галава штосьці баліць,
    І рука трасецца...
   -Цябе трэба пахмяліць,
    І ўсё ўтрасецца.
І па чарачцы,другой
Хлопцы ўкідаюць,
Пад цудоўны той напой
Яблыкі з'ядаюць.
   Потым пачалі яны
   Мінулым хваліцца:
   Адзін строіў свіраны,
   Другі быў у міліцыі.
-Працавалі ж мы тады...
-Во копаці далі!
-А гарэлкі на гады
Мы павыпівалі!
   Зараз іншы ў нас разлік:
   Грошай не набрацца,
   Хай прыедзе "газавік"-
   Будзем разбірацца.
Хай даведаецца ён,
П'ём якую гадасць,
Дый прадасць адзін балон-
Нам даставіць радасць!
   І гарэлкі хай для нас
   Ён не пашкадуе,
   Хутка прыйдзе яго час-
   На сабе адчуе!
Пенсіённае жыццё
Як бочка без донца:
Не хапае на піццё-
У даўжніках бясконца.
   Але так маркотна быць,
   Як не п'еш нічога,
   Тады так цябе нудзіць,
   Як таго дурнога.
Сэрца,душу весяліць
Той напой выдатны,
Будзем доўга яшчэ жыць,
Калі піць мы здатны?!
   Колькі форсу не гані-
   Памятайце,людзі:
   Не марнуй дарэмна дні-
   Алкаголь пагубіць!!!
    





   
 


Рецензии