Неба Айчыны
Неба маёй Айчыны?
Неба, якое кідае ў вір,
І сустракае шчыра.
Гэта яно пазірае на нас
І прыхінаецца блізка.
Гэта яно грае вечны свой вальс
І паланез Агінскага.
Неба, якое бачыў не раз
Гусоўскі, Францішак Скарына...
Пад ім Багдановіч склаў першы сказ,
Што прачытаў Ярыла.
Жорнамі часу малола яно
Купалы і Коласа думкі.
Неба праменнем у мову лягло,
Люляла на хмарах гукі.
Гэта яму абавязаны я
Першай сваёй сустрэчай
З вершамі Цёткі і Салаўя,
З песняй Янішчыц вечнай.
Нашае неба нясе дабрыню
Тым, хто яго пабачыць.
Нашае неба ўсміхаецца дню -
Радасцю боскай плача.
Свидетельство о публикации №115010707209
З цеплыней, з павагай.
Сергей Ясонов 02.03.2015 22:12 Заявить о нарушении