***

З часоў Скарыны мы вядзём змаганне
За права звацца годнымі людзьмі.
За мову нашу топчуць нас нагамі -
Не маем мы заступніка-суддзі.

Затое здрайцаў - не злічыць на пальцах!
Іх цягне чорт чыніць з народа здзек.
Дык дзе ж вы, касінеры, дзе вы, мальцы? -
Няўжо паўстанні аджылі свой век,

Дзе межы княства калыхала мора,
Дзе сцены замкаў баранілі край...
Куды падзеўся ваяўнічы гонар,
Адвага, ад якой дрыжэў маскаль?

Няўжо адважных вынішчылі тыя,
Хто перад катам апраўдацца змог,
Хто на паклон ішоў да хан Батыя
І славіў край сірвентай перамог?

Згавела наша вера да святога-
Жыццё падмыла вежаў берагі,
Дзе на старых гасцінцах і дарогах
Сляды красы і мужнасці ляглі.


Рецензии