Дзецям, якiя хацелi нарадзiцца
І такі ж пляменнік!
У лёсе вашым вінаваты
Жыцця чорныя цені.
Прабачце,малыя,
Як мне горка!
Абставіны ліхія
Вінаваты толькі.
Не былі бацькі вашы
Да вас злыя,
А хваробы нашы
Цяжкія,злыя.
І духоўныя.
Душа плача.
У жыцці няроўныя
Адчай і удача.
Прабачце,дзеці,
Тыя,неспавітыя,
Што ў медкабінеце
Былі забітыя.
Прабачце,дзеці,
Што не ўратавала,
Вершам патрэбным
Да жыцця не заклікала.
Маўчаць малыя
І не пытаюць,
Як было б іх імя,
Чаму людзі не зважаюць?
Маўчаць,маўчаць,
На вуснах пячатка.
Сумленню крычаць
Навекі,матка.
Ты стрэнеш калі
Сваё дзіцятка
У божым раі,
Як панянятка.
Толькі на хвілю
Пакажуць яго
Белыя янголы,
Бо яно адно,
Без маткі малое,
Як дзіця любое,
Будзе кволае,
Сэрцам голае.
Яшчэ спіць яно,
Немаўлятка,
Ды нажа лязо
Ужо рэжа дзіцятка.
Аукнецца ,аукнецца
Цяжкай хваробай,
Адклікнецца,адклікнецца
Няўдач торбай,
Ды не дачушкай-
Танцушкай,
Ды не сыночкам,
Зялёным расточкам.
Свидетельство о публикации №115010704158