Каханне па-беларуску

* * *
Лашчыла і песьціла ночка-партызанка,
Ахінала душу ў водарны павеў,
Сэрца мне расквеціла ластаўка-каханка,
Тая згуба-ваба, ад якой схмялеў.
Любая нявесьніца, лепшая спадзея,
Выбежы з хаціны ў прыцень за прысад,
Твае мары здзейсьняцца, чараўніца-фея,
Ты мая патоля, мой вішнёвы сад.
Повіткі каханай, сполахі заранак,
Дзіўна і здумеўна, што са мною ты.
Ты спатоліш раны і паскорыш ранак,
Толькі насалода нам на ўсе гады.
Я з табой, княгіня, я ня сьню, ня мрою,
Запалоніў вочак непагасны сьвет,
Белыя вяргіні, белаю рукою,
На багатках росных раніцою след.
1981

Фота: www.fragrantica.ru


Рецензии
Добры верш. Калі б не першы радок з ночкай-партызанкай, то можна выконваць як песьню.

Валерий Познякевич   09.01.2015 15:52     Заявить о нарушении
Можна выправіць. скажам, на ночку-калыханку

Сержук Сыс   14.01.2015 16:20   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.