Сон на лауцы пад вярбой
Я прыехаў ў родну вёску
Летняй ціхай раніцой
Калі травы ўсе і дрэвы
Проста свецяцца расой
Ніхто з родных не забачыў
Абвясціць, што едзе госць
Сустракаць ніхто не выйшаў
Я быў замораны насквозь
Прылёх ціхенька на лаўцы
Прыдрамаў з дарогі той
Быў кароткі, але моцны
Сон на лаўцы пад вярбой
Чую раптам шум і крыкі
У дзьвярах радня стаіць
Усіх наперадзе матуля
Да мяне хутчэй бяжыць
Мой сынок, я сэрцам чула
Што прыедзешь ты да нас
І чуццё не абманула
Так бывае кожны раз
Я цалуюся із мамай
Па кругу усіх абняў
Вочы мамы ўсё расілі
Як ў хату праважаў
У хаце бачу я плямянніц
Усе хаваюцца пад стол
Дастаю кулёк цукерак
Высыпаю ў падол
У размовах з сваім братам
З сястрой, зяцям і раднёй
Снедаць кучаю гатовім
Усёй шумнай мітуснёй
Свидетельство о публикации №115010703119