Маiм бацькам
І ўцёмнай хаце
Сваёй дачушцы
Казала маці.
Спі,бо багатыя
Ноч разбяруць.
Цяпер словы тыя
За душу бяруць.
І што казала,
І што рабіла,
Тады не кранала -
Цяпер загаварыла.
Запалю і святло,
Ды цёмна ў хаце,
Бо даўно не было
У ёй маці.
Прыходзяць святы,
Граюць музыкі,
Ды няма таты,
І не возьмеш у пазыкі.
І няма той крамкі,
Дзе прадаюцца
Родныя мамкі.
Не прадаюцца!
Усё паўторыцца
У патомках.
Кожны ўколецца
На сваіх іголках.
Паўзуць туманы
Шэрай папонай.
Няма ў мяне мамы -
Няма абароны.
Свеціць месяц рагаты,
Свеціць,міргае.
Няма ў мяне таты -
І сэрца замірае.
Куплялі ўнукам цацкі
І другія дарункі,
Ды змяніліся знянацку
Жыцця вашага кірункі.
Жыцця вашага наіўнага,
Простага майго
У маі ды жніўні -
Толькі і ўсяго!
У шостым і сёмым годзе
Няшчасці білі мяне,
Ды ноч пяройдзе,
А дзень не абміне.
Свидетельство о публикации №115010701830