Бацьку
І здаровым,і раненым быў.
Мне быў, малалетцы,
Успамін той наўздзіў.
Твой аповед пра вайну
Стала я помніць,
Як гадзіну не адну
Слухала пра войны.
Як дзеда немец біў
Прыкладам вінтоўкі:
Той аб хаце прасіў,
Бо без хаты горка.
Але ўжо агнямёт
Паліваў ягоную хату,
Стары ж абараніцца не мог,
Ці пажаліцца тату.
Увосень тую клён,
Перад дзедавай смерцю,
Стаяў,як кроў,як праклён,
Калі дзеду памерці.
У наступную восень
Клён так не барвеў.
-Гэта ж ён галосе,
Гэта ж клён млеў, -
Так аплакваў тата
Смерць бацькі свайго.
Успрымала тады тугавата,
А цяпер маё пяро
Завастрыла мне сэрца
І нядаўна,і даўно.
Я ўжо выткала,паверце,
Паэтычнае радно.
Ім я накрыю
Свой смутак-тугу.
Нахілю я шыю,
Каб схаваць тугу.
Страты,страты...
Цвітуць вяргіні
Каля роднага таты,
А крэўнае не згіне.
Свидетельство о публикации №115010701755