Плач
Пацякла дажджынка,
Быццам тваіх начэй
Адзінокая слязінка.
Не плач так адзінока!
Мо табе што сніцца?
А то і маё вока
Тугою ўжо слязіцца.
Трэба ж так стацца,
Што помнік твой плача
Нат калі няма дажджу,
А калі я прыйду.
Твая ж сляза тая
За жыццё няўдалае,
І дачка-няўдаліца
Гаруе ды жаліцца.
Ясны месяц над табою
У вочкі,пэўна,свеціць,
Схавайся ж,месяц, за гароюЮ
Бо маці даўно спіць.
Калі ж дзённае свяціла
Табе вочкі слепіць,
То я сонца б упрасіла,
Каб было табе лепей.
Калі ж птушка пралятае
Над вечнасцю тваёй,
Няхай крыллем памахае
табе толькі адной.
Яшчэ заяц прыбягаў,
Сядзеў у кустоўі,
Ён так мяне спужаў,
Што адабраў здароўе.
Я ды заяц каля цябе.
Яшчэ прыляцела сініца.
Яна на блюдцы дзяўбе,
Што паклала я гасцінцы.
Тут жа побач тата.
Як жывеш-можаш?
Выплакала слёз багата
Над тваёй агароджай.
Сіняя стужка ўецца
На крыжы змейкай-ракою.
Вецер моцны,не ўдаецца
Замацаваць яе рукою.
Мая песня хаўтурная,
Мой "Плач" паэтычны.
Уецца істужка пурпурная
На крыжы невялічкім.
Многа кветак тут жывых
Яшчэ болей штучных.
Колькі ж гадоў ліхіх
Гэты боль будзе мучыць?
Гэты боль,гэты боль -
Яго не пазбыцца...
На ране соль,соль...
Пайсці ці што,памыцца?
І ва сне не забыцца:
Бачыш вас,гаворыш.
Змучанаму спіцца
З панядзелка на аўторак.
А з аўторка на сераду
Ізноў у самоце
Я да вас прыйду,
Хоць буду і ў рабоце.
Потым буду аглядаць,
Ці трымаецца парадак,
Вершы вам складаць
І прынясу аладак.
Каб не прамокла хатка,
Каб сухой была апратка,
Стану парасонам,
Ці прывідам сонным
Над магілай вашай.
Свидетельство о публикации №115010701667