не нямыя вартаунiк
Жыццё хуткаплынна праносіцца побач.
-Бачыш? Ты бачыш, ідуць яны поруч?!
-О-ей! Як жа так? Паглядзіце, суседкі!
Чарнявы хлапчук ў камізэльцы на гузік,
з гітарай, сусветам і любай дзяўчынай,
з якой яшчэ ўчора зусім без прычыны
растаўся на вечныя-вечныя векі,
ідзе закаханы па самыя вушы.
-Э-гей...Адмысловыя, хуткія душы!
У той самы дзень ужо іншыя людзі,
набраўшы паветра глыбока ў грудзі,
прыпалі да вуснаў адно аднаго,
як гэта бывае звычайна ў кіно.
-А потым цягнік, кілаграмы тры слёз,
апошнія позіркі перад растаннем...
-Яна паслізнулася! Што за кур'ёз!
-А часам і з ног валіць сіла кахання!
Хвіліны праз дзве -змяняю я акт-
прыехаць павінен іншы цягнік.
Дзяўчо выбірае перон наўздагад!
Хутка прыедзе з лагера брат,
трэба сустрэць...
-Падыходзіць стары,
кладзе сваю руку ёй на плячо:
"Ці помач не трэба, малое дзяўчо?"
Вядзе яе ў час на патрэбны перон...
-Брата сустрэла! Грыміць грамафон!
А ўчора, а ўчора, адна вось кабета,
прыехала ў горад наш у-пер-шы-ню.
Не трэба музыкам быць, нават паэтам,
каб не пабачыць яе захаплення.
-А, літаральна, ужо праз імгненне
сябра сустрэла -сябра дзяцінства-,
з якім у разлуцы была мо сто год.
Лёс свой шукала яна за граніцай...
-Знайшла!
Замежнага мужа...Ды ён - ідыёт!
І вось, зразумеўшы сваю "недалёкасць",
вярнулася ў край па ўласным жаданні,
бо толькі цяпер зразумела...
-Які ПА-ВА-РОТ!
-...Што сябра яе - незямное каханне!
-А ўвечары зноў прыязджае герой.
Ды толькі сапраўдны. Ён быў на вайне.
Ён нас ратаваў! Ён быў нашай сцяной!
Ды толькі героі былі не ў цане...
Год гэтак за трыццаць жыве за мяжой.
-Прыехаў да нас, у сваю Беларусь!
Упаў на калені зямлю цалаваць і
ўспомніў: калісьці танула ў крыві...
Яго незаменная родная маці.
Яго рабаваны вайною спакой
вярнуўся ў жылы ад гэтай сустрэчы.
Шчасця свайго дачакаўся герой.
-Вядома, час лечыць.
А як ратавацца, калі ён не лечыць?..
Цэментныя сведкі гаворку цягнулі да рання,
пакуль не схаваў разбухлы туман размовы.
Калі ты ў час-пік будзеш сядзець на вакзале,
прыслухайся: можа пачуеш
іх неўміручыя словы.
Свидетельство о публикации №115010711185